Ніну Багінскую зноў аштрафавалі, гэтым разам на 2400 рублёў
Ніна Багінская
Ніну Багінскую зноў аштрафавалі, гэтым разам на 2400 рублёў. Актывістку судзілі за бел-чырвона-белы сцяжок, які міліцыянеры пабачылі на тумбачцы ў яе кватэры. Адміністрацыйную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска. Багінскай на ім не было (яна на суды прынцыпова не ходзіць), піша "Белсат".
Нядаўна Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за значак з выявай нацыянальнага сцяга, прышпілены да вопраткі. Міліцыянеры склалі на яе пратакол як за "несанкцыянаваны пікет".
Ніне Багінскай 77 гадоў. Яна — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў, прыклад нязломнасці і непахіснасці. Яна ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР. За гэтыя дзесяцігоддзі яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020-га Аляксандр Лукашэнка назваў Ніну Багінскую перакананым чалавекам і загадаў "не забіраць яе з плошчаў". Але яе ўсё роўна затрымлівалі сілавікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.