Багінскую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на тумбачцы ў кватэры

Ніна Багінская

Ніна Багінская / Euroradio

Ніну Багінскую будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на тумбачцы ў кватэры, паведамляе "Белсат". Міліцыянеры прыйшлі да вядомай актывісткі на Дзень Волі. Іх задачай было не дапусціць, каб Багінская яго адзначыла выхадам са сцягам на вуліцу. Яе завезлі ў міліцыю і трымалі там да вечара.

Адміністрацыйную справу разгледзіць суд Першамайскага раёна Мінска.

Ніне Багінскай 77 гадоў. Яна — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў, прыклад нязломнасці і непахіснасці. Яна ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР. За гэтыя дзесяцігоддзі яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020-га Аляксандр Лукашэнка назваў Ніну Багінскую перакананым чалавекам і загадаў "не забіраць яе з плошчаў". Але яе ўсё роўна затрымлівалі сілавікі. У 2022-м ёй забаранілі выязджаць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі