Лукашэнка: "Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў"

Лукашэнка: "Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў"

20 кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў пра пратэсты і тое, што "будзе наведзены парадак". І раптам згадаў 73-гадовую Ніну Багінскую, якая на працягу дзесяцігоддзяў удзельнічае ў вулічных акцыях і заўсёды з бел-чырвона-белым сцягам у руках.

"Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў, — гаварыў Лукашэнка. — Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Не будзе каму хадзіць... Я памятаю яшчэ Ніну Багінскую, жартам кажу, у "службе бяспекі Пазняка" працавала... Ну, малайчына. Яна — перакананы чалавек. Ну што ты тут скажаш: яна перакананы чалавек. Так, яе погляды кардынальна разыходзяцца з нашымі. Але гэта перакананы чалавек і яе ні ў якім разе нельга забіраць з вуліцы. Таму што дэкарацыі знікнуць".

Ніна Багінская — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Яна — прыклад нязломнасці, непахіснасці. Невыпадкова Аляксандр Лукашэнка вырашыў пажартаваць менавіта так.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі