Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі

Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі

75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі. Аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска дамогся гэтага праз суд, паведамляюць праваабаронцы. Таксама Багінскай забаронена наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні.

Багінская — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў, прыклад нязломнасці і непахіснасці. Яна ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР. За гэтыя дзесяцігоддзі яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020-га Аляксандр Лукашэнка назваў Ніну Багінскую перакананым чалавекам і загадаў "не забіраць яе з плошчаў". Але яе ўсё роўна затрымлівалі сілавікі.

Ніна Багінская не аплаціла 1600 рублёў штрафу, прызначанага ў красавіку сёлета (яна выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі). У выніку нядаўна на яе судом Першамайскага раёна Мінска былі накладзеныя пэўныя абмежаванні: яна не зможа паляваць, кіраваць аўтамабілем і маламернымі судамі, аператарам сувязі забаронена прадастаўляць ёй паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.

Але гэтага падалося мала, таму аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна зноў звярнуўся ў суд. У выніку суддзя Вольга Чарніковіч увяла новыя абмежаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі