Аляксандр Лукашэнка займае толькі другое месца сярод хакейных “снайпераў”

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка займае толькі другое месца сярод хакейных “снайпераў” Першых рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд.  Хакейная каманда Лукашэнкі ў суботу абыграла дружыну Гродзенскай вобласці з лікам 12:5. Кіраўнік дзяржавы закінуў дзве шайбы і аддаў адзін галявы пас.

Цяпер у яго 15 “снайперскіх” балаў – 7 закінутых шайбаў і 8 перадачаў. Больш балаў мае Андрэй Асташкевіч, які таксама выступае за каманду прэзідэнта.

Дарэчы, напярэдадні гульні з гродзенцамі яе тэрмінова ўмацавалі прафесійнымі хакеістамі, у складзе з’явіліся: Аляксандр Макрыцкі, Алег Хмыль, Дзмітрый Карпікаў і Сяргей Шыткоўскі.

29 снежня каманда Лукашэнкі праэкзаменуе зборную Гомельскай вобласці.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі