Аляксандр Памідораў і Exegutor запісалі песню пра беларускага супергероя
"Ён вып'е піва і наваляе ўсім ворагам". (слухаць)
Мінскі метал-гурт Exegutor і Аляксандр Памідораў прадставілі сумесную песню пра нацыянальнага супергероя.
Песня называецца "Латруга". Першапачатковая яе назва гучала як "Beerdrinker", аднак музыкі вырашылі змяніць песню і запісаць беларускамоўны трэк.
Латруга — гэта чалавек, які шмат п'янствуе, тлумачаць музыкі. Гітарыст гурта Андрэй Маслаў так каментуе сайту Ultra music выбар персанажа на ролю супергероя: "Мы вырашылі ператварыць гэтага персанажа, які з'яўляецца цалкам натуральным ў айчынным пейзажы, у некаторае падабенства народнага героя. Сюжэт песні такі: адусюль пагрозы, усюды вайна і непрыемнасці, але ў нас ёсць супергерой Латруга, які вып'е піва і наваляем усім ворагам".
Ідэя, паклікаць для запісу Аляксандра Памідорава ўзнікла ў музыкаў спантанна. У выніку, ён і зрабіў мастацкі пераклад тэксту песні на беларускую.
Цяпер гурт Exegutor рыхтуецца да выпуску паўнафарматнага альбома. Бліжэйшы выступ гурта адбудзецца 28 верасня ў мінскім клубе Re: Public у межах фестывалю Tattoo Fest 2014, там упершыню і будзе выкананая на жыва песня "Латруга".