Аляксей Талай стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа
Аляксей Талай
Ганаровым сябрам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа стаў параалімпіец Аляксей Талай. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Інстаграме.
"Гэты год стаў асабліва прадуктыўным у сумеснай абароне правоў дзяцей з Украіны і з Данбаса нашым фондам і БЧК!" — напісаў Талай, які апякуецца дзецьмі, вывезенымі з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь.
Ён не бачыць нічога кепскага ў тым, што афіцыйны Мінск выключылі з Міжнароднай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Як распавядала Еўрарадыё, 1 снежня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі. Гэта звязана з тым, што Беларусь адмовілася здымаць з кіраўніцтва БЧК Дзмітрыя Шаўцова, які наведваў Данбас у вопратцы з літарай Z і прызнаўся ва ўдзеле ў вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.