Аляксей Янукевіч: Партыя БНФ можа стаць пераемніцай дзеючай улады

Партыі БНФ патрэбен новы, станоўчы імідж. Такую думку выказаў 26 верасня падчас першага пасля абрання новага кіраўніцтва паседжання сойма выказаў старшыня партыі Аляксей Янукевіч. "Нам важна данесці да людзей, што мы не будзем змяняць у жыцці краіны то, чым яны задаволеныя. Мы можам захаваць пэўную пераемнасць у кіраванні краінай", — цытуе сп. Янукевіча інфармагенцтва "БелаПАН". Паводле сп. Янукевіча, сёння Партыя БНФ павінна стаць дзейсным сродкам барацьбы за нацыянальныя каштоўнасці. Узмацніць працу ў гэтым напрамку неабходна ўжо зараз, не злучаючы яе з будучымі прэзідэнцкімі і мясцовымі выбарамі.

Тым не менш, лідэр партыі паведаміў, што пачынаецца праца над канцэпцыяй удзелу ў мясцовых выбарах. "Для нас вельмі важна паказаць, што мы жывем у сённяшнім грамадстве, а не актывізуемся толькі на прэзідэнцкіх выбарах. Наша платформа будзе заснаваная на рашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў жыцця людзей", — падкрэсліў Янукевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі