Амарын: Мы гатовыя пераглядзець бюджэт з улікам 40 долараў за барэль

Амарын: Мы гатовыя пераглядзець бюджэт з улікам 40 долараў за барэль

Вечарам 17 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі бюджэт на 2016 год у першым чытанні. Паводле слоў міністра фінансаў Уладзіміра Амарына і міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, якія выступалі перад дэпутатамі, бюджэт — сацыяльна арыентаваны. Запланаваны ўзровень інфляцыі на наступны год — 12%, а рост заробкаў — 14%. Сур’ёзныя сумы выдаткоўваюцца на медыцыну, адукацыю.

Пацвердзіў сёння міністр фінансаў і яшчэ дзве лічбы з бюджэту: фармуецца ён з улікам кошту нафту ў 50 долараў за барэль і сыходзячы з сярэднегадавога курса долара ў 18 600 беларускіх рублёў. Гэта пры тым, што сёння барэль нафты каштуе ніжэй за 37 долараў, а курс амерыканскай валюты — 18 300.

Амарын: “Мы бралі за базу прагноз, які закладзены ў аснову бюджэту Расійскай Федэрацыі — сярэднегадавы кошт 50 долараў за барэль. Так, зараз ёсць паведамленне, што і Расія рыхтуе варыянт бюджэту пад 40 долараў за барэль. Мы таксама гэта разглядаем, у нас ёсць для гэтага пэўныя механізмы. Мы з і сёлета працавалі з коштамі 83 долара за барэль, а ў выніку маем крыху больш за 50 сярэднегадавы кошт барэля нафты. Але мы ўдакладнілі бюджэт у верасні бягучага года, аптымізавалі нашы расходы, знайшлі дадатковыя крыніцы прыбыткаў і ў цэлым бюджэт выконваем".

Тым не менш, кажа міністр, “штучна пераглядацца бюджэт не будзе”. Нягледзячы на сённяшнія кошт барэля нафты і курс долара.

Амарын: “Калі мы ўбачым такую сітуацыю, што яна схіляецца ў бок кошту ў 40 долараў за барэль, мы гатовы перагледзіць бюджэт, аптымізаваўшы яго расходы і мабілізаваўшы дадатковыя крыніцы прыбыткаў. Што тычыцца курса, то ён закладзены ў прагнозе, закладзены ў бюджэце, таму… Мы не будзем нешта рабіць штучна. Будзем сыходзіць з сітуацыі, якая будзе складацца. Усё вельмі тонка, усё вельмі хрупка — вы бачыце, як сітуацыя можа змяніцца… Як у бок станоўчы, так і ў бок адмоўны — што, да прыкладу, зараз адбылося”.

У пятніцу, 18 снежня, бюджэт-2016 будзе разглядацца дэпутатамі ў другім чытанні.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі