Амбасада ЗША не прыйдзе на Мінскую кніжную выставу

Амбасада ЗША не прыйдзе на Мінскую кніжную выставу

Амбасада ЗША не наведае Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш, паведамляе tut.by

Выстава пройдзе 6-10 лютага. Планавалася, што Злучаныя Штаты стануць сёлета ганаровым госцем выставы. Аднак амерыканская амбасада адмовілася ад гэтага праз "шатдаўн". 

Акрамя таго, дыпламатычнае прадстаўніцтва заявіла, што праз "шатдаўн" вымушанае згарнуць усю сваю грамадскую дзейнасць. Выключэнне будзе рабіцца толькі для надзвычайных сітуацый, звязаных з бяспекай жыцця людзей і абаронай уласнасці. 

Дыпламаты запэўніваюць, што праца над сумеснымі праектамі ў сферы культуры працягнецца, калі адновіцца праца амерыканскага ўрада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі