Амбасадары краін Еўрасаюза, Ізраіля і ЗША наведалі ўрочышча Курапаты
У Дзень памінання продкаў кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза, Ізраіля і ЗША, іх сем'і ды іншыя чальцы дыпламатычнага корпуса наведалі ўрочышча Курапаты, размешчанае на ўскраіне Мінску. Каля Крыжа пакутаў дыпламатаў сустрэлі прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінізму і студэнты беларускіх ВНУ. Тут адбылося набажэнства ў памяць бязвінна забітых людзей, загінулых ва ўрочышча ў 1937—1941 гадах. Набажэнства правялі праваслаўны святар Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора айцец Аляксандр Шымбалёў і рымска-каталіцкі ксёндз-натарыус Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Санько. Затым удзельнікі набажэнства выканалі духоўны гімн "Магутны Божа", а дыпламаты ўсклалі кветкі да Крыжа пакутаў і запалілі свечкі.
Гэтая цырымонія паўтарылася каля памятных знакаў палякам, габрэям, лавы Клінтана і мемарыяльнага каменя са словамі "Ахвярам сталінізму", размешчанага ў найвышэйшай кропцы ўрочышча.
На месцы пахавання 74-х ахвяр выступіў даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў. "Акрамя грамадзян Беларусі, у 510 ямах ляжаць выхадцы са шматлікіх краінаў Еўропы і ЗША", — сказаў І.Кузняцоў. Ён нагадаў, што ўрочышча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій, але нідзе не лічыцца і не ахоўваецца дзяржавай ніводзін з памятных знакаў, усталяваных грамадскасцю ў Курапатах.
Навуковы кіраўнік аб'екта "Гісторыка-культурная каштоўнасць "Курапаты" Мая Кляшторная паведаміла, што на пачатку 1960-х гадоў пры пракладцы газаправоду праз урочышча на яе вачах з Курапатаў былі вывезеныя тры самазвалы костак. Яна згадала, што ў 2001 годзе на тэрыторыі ўрочышча ладзіліся працы па пашырэнні Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, хоць меўся альтэрнатыўны праект пракладкі магістралі ў абыход Курапатаў. М.Кляшторная выказала надзею, што са часам гэты праект будзе рэалізаваны. Яна адзначыла вялікую працу Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ па захаванні народнага мемарыяла.