Анатоль Латушка, Алена Гнаўк і яшчэ 13 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Анатоль Латушка, Алена Гнаўк і яшчэ 13 чалавек прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Гэта — Руслан Асятроў, Алег Гаўрылаў, Павел Гваздоўскі, Алена Гнаўк, Яраслаў Гебень, Алег Дмітрачэнка, Андрэй Кругленя, Сяргей Крэйда, Вольга Кукушкіна, Анатоль Латушка (стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі), Глеб Лёгкі, Алена Маліноўская, Мікіта Мурын, Арцём Прыгажаеў, Яўген Салаўёў. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Маліноўская і Латушка ўзяты пад варту па падазрэнні ў "хуліганстве" — маляванні ў грамадскіх месцах герба "Пагоня". Асятроў і Крэйда ўзяты пад варту за каментары па “справе Зельцэра”. Гебень, Мурын, Лёгкі і Прыгажаеў асуджаны за "знявагу дзяржаўных сімвалаў" — на тэрмін ад 1,5 да 2,5 года калоніі. Кукушкіна асуджана за "абразу А. Лукашэнкі" на 1,5 года калоніі, а Салаўёў за тое ж — на 9 месяцаў калоніі. Гаўрылава ўзялі пад варту за "паклёп на Лукашэнку". Дмітрачэнка, Гваздоўскі, Кругленя асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гнаўк узялі пад варту па абвінавачванні ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і "паклёпе на А. Лукашэнку".

На сённяшні дзень у нашай краіне ўжо 1037 палітычных зняволенных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі