Анатоля Лябедзьку і Ірыну Яскевіч аштрафавалі за салідарнасць з ІП
17 лютага Маскоўскі суд Мінска аштрафаваў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на 10,5 мільёна рублёў (50 базавых велічыняў). Лідарку індывідуальных прадпрымальнікаў з Віцебску Ірына Яскевіч гэтым жа судом аштрафавалі на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў (25 базавых), перадае Радыё "Свабода".
Як паведамляла Еўрарадыё, Лябедзька падчас суда праверыў заявы кіраўніка мінскага АМАП, які заяўляў пра высокі культурны ўзровень сваіх падначаленых.
Лябедзька праверыў мінскую міліцыю на веданне твораў Міхаіла Булгакава
Завочна суд аштрафаваў таксама Артура Адамяна на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў (на 25 базавых) і Ніну Багінскую на 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў (30 базавых).
Падставай для суда стала акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі "Я — ІП!", якая прайшла 18 студзеня ў цэнтры Мінска. На тых, хто выступаў на мітынгу, міліцыянты склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.
Дарэчы, для кіраўніка АГП гэта другі штраф за два дні. 16 лютага суд Ленінскага раёна Мінска пакараў яго такім самым штрафам за пікет супраць міліцэйскага гвалту каля будынку Вярхоўнага суда, які прайшоў 30 студзеня.