Андрэй Арамнаў: На мяне было пачата 11 крымінальных справаў (відэа)
Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён 2008 года, даў скандальнае інтэрв'ю расійскаму Youtube-каналу Body Mania.
Спартовец лічыць сябе сапраўдным героем Беларусі. А вось краіна яго недаацэньвае, мяркуе Арамнаў.
Ён паведаміў, што на яго было пачата 11 крымінальных спраў.
Таксама Арамнаў паведаміў, што ніколі не кіраваў машынай вельмі п'яным: "У мяне заўсёды было да 1 праміле". Дарэчы, у 2017 годзе атлета асудзілі на 2 гады хатняй "хіміі" за чарговае п’янае кіраванне аўтамабілем.