Арамнаў выйшаў з хатняй "ізаляцыі", каб паставіць подпіс, і не за Лукашэнку
Алімпійскі чэмпіён Пекіна па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў вырашыў паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі старшыні партыі "Грамада" Сяргея Чэрачэня. Спартсмен жыве ў Барысаве. У адным з інтэрв'ю вясной 2020-га ён казаў, што ў часы каранавіруса рэдка выходзіць на вуліцу, паколькі з-за хранічнага бранхіту апынуўся ў зоне рызыкі. Ды і залечвае траўму. У іншым інтэрв'ю ў траўні Арамнаў прызнаўся, што не сочыць за перадвыбарчай кампаніяй і не ведае нават, хто такія Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала. Альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку ён на той час не бачыў. Магчыма, што цяпер нешта змянілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.