Андрэй Арамнаў не выступіць на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра
Заўзятары не пабачаць алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе. Пра гэта першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў заявіў у эфіры тэлеканала СТВ.
"Андрэй ужо не рыхтуецца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў Х'юстане. Думаю, на Алімпіядзе-2016 ён не выступіць. Мы яму стварылі ўсе ўмовы для падрыхтоўкі, але ў яго не атрымліваецца", — перадае "Прессбол" словы спартовага чыноўніка. Па словах Гагіева, выступіць на Алімпіядзе беларускаму штангісту перашкаджаюць траўмы.
Фота: budzma.org