АНТ: рэйтынг даверу Лукашэнкі — 78,1%

АНТ: рэйтынг даверу Лукашэнкі — 78,1%

У прэзідэнцкіх выбарах плануюць прыняць удзел 87,3% насельніцтва Беларусі. Такую лічбу назваў тэлеканал АНТ са спасылкай на сацапытанне, праведзенае аналітычным цэнтрам Ecoom па замове ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал".

Апытанне праводзілася 10-13 ліпеня праз тэлефон. Выбарка склала 1807 рэспандэнтаў. 

Першае месца на выбарах, паводле гэтага сацапытання, людзі аддаюць Аляксандру Лукашэнку: у яго, маўляў, падтрымка 69,4% грамадзян Беларусі. Астатнія кандыдаты раза набіраюць 14,6%. 

Дарэчы, у рэйтынг увайшлі і незарэгістраваныя сёння Віктар Бабарыка (6,7%) і Валерый Цапкала (3,1%).

Супраць усіх кандыдатаў плануюць галасаваць 3,5% апытаных.

Таксама тэлеканал АНТ паведамляе, што рэйтынг даверу Лукашэнкі складае 78,1%.

Між тым, у сакавіку-красавіку аналагічнае апытанне праводзіў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Па іх апытанні, узровень даверу Аляксандру Лукашэнку ў Мінску склаў толькі 24%. 

АНТ: рэйтынг даверу Лукашэнкі — 78,1%
Так, на думку цэнтра Ecoom, плануюць галасаваць беларусы на выбарах / АНТ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі