Мінск увайшоў у першую тройку злачынных гарадоў Еўропы
Мінск трапіў у лік самых злачынных гарадоў Еўропы, ілюстрацыйнае фота
У рэйтынгу самых злачынных гарадоў Еўропы, які складае сайт Numbeo, Мінск заняў трэцяе месца. Яго індэкс злачыннасці 52,4.
На першым месцы апынуліся ўкраінскія гарады Дніпро і Адэса з паказчыкамі 54,6 і 54,1 адпаведна.
Стваральнікі Numbeo вызначаюць індэкс злачыннасці на аснове апытання карыстальнікаў сайта. Пры гэтым улічваюцца наступныя паказчыкі:
— агульнае ўяўленне пра ўзроўні злачыннасці;
— адчуванне бяспекі падчас прагулак удзень і ўначы;
— заклапочанасць з нагоды рабаванняў, крадзяжоў аўтамабіляў, фізічных нападаў з боку незнаёмцаў, пераследу ў грамадскіх месцах і дыскрымінацыі па колеры скуры, этнічнай прыналежнасці, полу ці рэлігіі;
— маштабы маёмасных злачынстваў (узлом, крадзеж, вандалізм);
— ацэнка гвалтоўных злачынстваў, у тым ліку напады, забойствы, сэксуальны гвалт.
Пры гэтым аўтары сайта падкрэсліваюць, што іх ацэнкі могуць не супадаць з афіцыйнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.