Антырэкордная серыя не спыняецца: "Мінск" прайграў 33-ці матч запар
Заўзятары працягваюць чакаць спынення серыі паражэнняў
Антырэкордная серыя не спыняецца: баскетбалісты "Мінска" ў чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ прайгралі 33-ці матч запар. На гэты раз мінчукі саступілі ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцоваму клубу — 61:74 (16:16, 18:24, 15:14, 12:20).
Беларускі клуб прайграў усе матчы на першым этапе. Пасля яго заканчэння на другім этапе гуляе сярод слабейшых клубаў, але і з імі справіцца не можа.
24 сакавіка "Мінск" прымае маскоўскую "Руну".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.