Апазіцыя падала заяўку ў Мінгарвыканкам на святкаванне Дня Волі

Апазіцыя падала заяўку ў Мінгарвыканкам на святкаванне Дня Волі

Заяўку на традыцыйную акцыю 25 сакавіка падалі сёння ў Мінгарвыканкам прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў. Яе падпісалі Аляксей Янукевіч, Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык, Таццяна Міронава, Рыгор Кастусёў і Алесь Лагвінец.

Збор удзельнікаў запланаваны на пляцоўцы каля Акадэміі навук з 18-й да 19-й гадзіны. Потым на месцы збору арганізатары хочуць правесці 20-хвілінны мітынг, а пасля яго — прайсці калонай па тратуарах праспекта Незалежнасці да парку імя Янкі Купалы. Там а 20-й гадзіне яны хочуць правесці яшчэ адзін мітынг.

Арганізатары адзначылі ў заяўцы, што плануюць публічна адсвяткаваць 98-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама абмеркаваць праблемы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне.

Мяркуецца, што ўдзел у святкаванні прымуць 950 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі