Апельсіны, бананы і лімоны ў суседняй Польшчы каштуюць амаль удвая танней
Карэспандэнты Еўрарадыё наведалі крамы ў Польшчы і Беларусі і параўналі цэны на папулярныя прадукты. Зімой чалавеку не хапае садавіны і гародніны. Праўда, сённяшнія крамы мала залежаць ад пары года. У іх можна знайсці ўсё. Толькі ў розны час — у розных коштах. Карэспандэнты “Еўрарадыё” ўзялі кошыкі ды накіраваліся па прадукты ў беларускую і польскую крамы.
Як высветлілася, беларусу давялося выкласці за кошык здаровых прадуктаў на 19 тысяч рублёў больш, чым журналісту ў Польшчы.
У абедзвюх краінах адбылася дэвальвацыя. Праўда, у Беларусі – у адзін момант, а ў Польшчы паступова. Так, у Беларусі долар падаражэў з 2165 рублёў да 2700. А ў Польшчы – з 2 злотых да 3.37. Аднак прадукты чамусьці падаражэлі толькі ў нас. У Польшчы дзе-нідзе нават можна знайсці рэкламу рэстаранаў: “Мы не павышалі цэнаў ужо 8 год!”.
Пачнем з бульбы. Так званы “другі хлеб” беларусаў у нас даражэйшы, але не нашмат. Калі ў Польшчы кілаграм гэтай агародніны ў эквіваленце каштуе 960 рублёў, то ў мінскай краме – 1000.
А вось на садавіну розніца куды больш істотная. Так, яблыкі жыхарам суседняй краіны абыходзяцца на 1400 рублёў танней, чым нашым суайчыннікам. За апельсіны, мандарыны, лімоны ды бананы мы на 1700-1900 рублёў плацім больш за палякаў.
Цыбуля, капуста, морква, якія мы штодзённа спажываем, абыходзіцца нам у сярэднім на 200-500 рублёў даражэй.
З мяса возьмем курыцу, бо ялавічына і свініна істотна адрозніваюцца па якасці. За кілаграм філе птушкі нашы суседзі заплацяць на 3 тысячы рублёў танней. Кілаграм белага мяса ў нас каштуе 15190 рублёў, а ў палякаў толькі 12180, прычым у познім вечары гэтая лічба можа быць куды ніжэйшай.
Атрымліваецца, што такі харчовы набор з садавіны, гародніны і курынага мяса ў Беларусі абыдзецца ў 55270 рублёў. А ў Польшчы на 19180 танней. Калі параўнаем сярэднія заробкі (у Беларусі – 360 долараў, а ў Польшчы – 900), атрымаецца, што за сваю зарплату беларус зможа купіць 17 падобных набораў, а паляк – 66.
Кошты прыведзеныя ў беларускіх рублях.

Варшава, Тэска | Мінск, універсам “Апці” | |
Бульба | 960 | 1000 |
Цыбуля | 1260 | 1530 |
Лімон | 3210 | 5650 |
Апельсін | 2640 | 5410 |
Малако 3,2% 1 л | 1780 | 2020 |
Яблыкі | 1780 | 3190 |
Курыца філе | 12180 | 15190 |
Яйкі (10 шт.) | 2430 | 3030 |
Мандарыны | 3850 | 5580 |
Бананы | 2800 | 4460 |
Памідоры | 2500 | 7090 |
Капуста | 700 | 1120 |
Агулам | 36090 | 55270 |
Кошты прыведзеныя ў беларускіх рублях.