Apple згортвае распрацоўку ўласнага электрамабіля — Bloomberg

Развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту становіцца ўсё больш прыярытэтным

Развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту становіцца ўсё больш прыярытэтным / pixabay.com

Apple згортвае распрацоўку ўласнага электрамабіля, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Гэта быў адзін з самых амбіцыйных праектаў, якім кампанія пачала займацца каля дзесяцігоддзя таму (чакалася, што вынік будзе ў 2026-2028 гадах і з'явіцца Apple Car за 100 тысяч долараў). Цяпер жа яна прыняла рашэнне сканцэнтравацца на развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту.

Мяркуецца, што ў Project Titan, існаванне якога Apple ніколі публічна не прызнавала, было задзейнічана каля 2 тысяч чалавек (унутры кампаніі яны былі вядомыя як Special Projects Group). Частка гэтых людзей будзе пераведзена ў падраздзяленне, якое займаецца распрацоўкамі ў галіне штучнага інтэлекту. Іншыя атрымаюць магчымасць пераводу ў іншыя падраздзяленні. А некаторых супрацоўнікаў можа чакаць звальненне.

Пра гэтае рашэнне кіраўніцтва Apple паведамляе і Reuters. Сама кампанія ад каментароў пакуль устрымліваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі