Апублікаваны даклад пра злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі
Апублікаваны даклад пра злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі. У ім сабраны матэрыялы пра пераслед журналістаў у 2020-2021 гадах. Даклад падрыхтавала Беларуская асацыяцыя журналістаў (пазбаўленая рэгістрацыі ў РБ) у супрацоўніцтве з International Accountability Platform for Belarus. Для гэтага выкарыстоўваліся і адкрытыя крыніцы, і анкетаванне.
Між іншым, 44 рэспандэнты-ахвяры заявілі пра катаванні, 35 чалавек — пра жорсткае пазбаўленне волі з парушэннем асноўных норм міжнароднага права, 53 — пра палітычна матываваны пераслед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.