Апублікаваны каляндар чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі
Апублікаваны каляндар чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Мінскае "Дынама" ўваходзіць у дывізіён Тарасава канферэнцыі "Захад".
Чэмпіянат стартуе 1 верасня. Мінскае "Дынама" стартуе 3 верасня гасцявым паядынкам з казанскім "Ак Барсам". 5 верасня дынамаўцы згуляюць у Ніжнім Ноўгарадзе з мясцовым "Тарпеда", а 7 верасня — у Ніжнекамску з "Нафтахімікам". У панядзелак, 10 верасня, на "Мінск-Арэне" "Дынама" прыме фінскі "Ёкерыт". У сераду, 12 верасня, будзе хатні матч з маскоўскім "Спартаком". У пятніцу, 14 верасня, дынамаўцы прымаюць "Сочы".
Рэгулярны чэмпіянат мінскае "Дынама" закончыць 22 лютага 2019-га ў гасцях з "Ёкерытам". Цалкам каляндар гл. тут.