Апублікаваны склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Латвіі

Апублікаваны склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Латвіі

Апублікаваны склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Латвіі. У ім тры брамнікі, 10 абаронцаў і 14 нападаючых.

На сусветным першынстве згуляюць брамнікі: Аляксей Коласаў (2002 года нараджэння, "Дынама" (Мінск), КХЛ), Канстанцін Шастак (2000, "Северсталь", КХЛ), Дэні Тэйлар (1986, "Дынама" (Мінск), КХЛ); абаронцы: Андрэй Антонаў (1985, "Юнацтва"), Нік Бэйлен (1989, "Трактар", КХЛ), Сцяпан Фалькоўскі (1996),  Ілля Шынкевіч (1989), Ілля Салаўёў (2000), Дзмітрый Знахарэнка (1993), Уладзіслаў Яроменка (1999, усе — "Дынама" (Мінск), КХЛ), Яўген Лісавец (1994), Дзмітрый Корабаў (1989, абодва — "Салават Юлаеў", КХЛ), Крысціян Хенкель (1995, "Ак Барс", КХЛ), нападаючыя: Ягор Шаранговіч (1998, "Нью-Джэрсі", НХЛ), Андрэй Бялевіч (1997, "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад), КХЛ), Джэф Плат (1985, "Салават Юлаеў", КХЛ), Арцём Дзямкоў (1989, "Дынама" (Мінск), Франсіс Парэ (1987) , Мікіта Камароў (1988, абодва — "Авангард", КХЛ), Шэйн Прынс (1992, "Аўтамабіліст", КХЛ), Уладзіслаў Кадола (1996, "Северсталь", КХЛ), Сяргей Касціцын (1987, "Браціслава Кэпіталс", Славакія, ICEHL), Герман Несцераў (1991, "Гомель"), Станіслаў Лапачук (1992), Сяргей Дрозд (1990), Міхаіл Стэфановіч (1989, усе — "Юнацтва"), Даніла Клімовіч (2003, "Мінскія зубры", вышэйшая ліга).

Галоўным трэнерам беларускай зборнай з'яўляецца Міхаіл Захараў. У яго трэнерскі штаб уваходзяць Міхаіл Кравец, Уладзімір Вараб’ёў і Дзмітрый Карпікаў.

На ЧС у Рызе зборная Беларусі згуляе ў групе "А". Яна стартуе 21 траўня матчам са зборнай Славакіі (пачатак у 20:15 паводле беларускага часу). Далей будуць гульні са зборнымі Швецыі (23 траўня), Чэхіі (24 траўня), Вялікабрытаніі (26 траўня), Даніі (28 траўня), Швейцарыі (30 траўня) і Расіі (1 чэрвеня). На наступны этап выходзяць 4 найлепшыя зборныя.

Першапачаткова сусветнае першынтво мусіла прайсці ў Беларусі і Латвіі. Аднак з-за парушэння правоў чалавека ў нашай краіне, за пераследу спартсменаў за выказванне імі грамадзянскай пазіцыі ЧС перанеслі ў Латвію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі