Арастовіч выказаўся пра пагрозу маштабнага расійскага ўдару па Украіне 24 жніўня
Аляксей Арастовіч выказаўся пра пагрозу маштабнага расійскага ўдару па Украіне 24 жніўня. Ён скептычна ставіцца да такой пагрозы.
"Расіяне цяпер шукаюць шляхі да перамоваў, — кажа дарадца Офіса прэзідэнта Украіны. — А любая эскалацыя адкідвае гэта назад".
Арастовіч дадаў, што цяпер падымаць стаўкі — "вельмі вялікае глупства" з боку РФ. Пры гэтым Украіна рыхтуецца. "Нельга грэбаваць бяспекай", — кажа Аляксей Арастовіч.
24 жніўня Украіна адзначыць Дзень незалежнасці. У гэты дзень споўніцца паўгода ад пачатку вайны. Узброеныя сілы Украіны заяўляюць, што гатовыя да любых сцэнароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.