Арганізатары мюзікла "Прарок" просяць фінансавай падтрымкі ў прэзідэнта

Арганізатары мюзікла "Прарок" з жалем канстатавалі, што "праект панёс грандыёзную страту". "У нас нават няма грошай, каб выплаціць ганарары артыстам", — сказаў у інтэрв'ю TUT.BY прадзюсар мюзікла Вадзім Таўпянец. Прычына, па яго словах, у тэхнічнай накладцы: напярэдадні паказаў ні ў касах, ні ў распаўсюднікаў немагчыма было набыць квіткі — яны не паступілі ў продаж.

У выніку з пяці запланаваных у канцы кастрычніка паказаў адбыліся толькі чатыры, прычым адзін з іх дабрачынны — для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, БРСМ, дзяржаўных структур і прадпрыемстваў Беларусі. Дарэчы, выдаткі на адзін спектакль у Мінскім футбольным манежы складалі каля 40 тысяч долараў. З іх толькі 15 тысяч прызначаліся артыстам, астатняе — арэнда залы, гук і г.д.

Стваральнікі кажуць, што мюзікл гледачы прымалі "на ўра". Таксама яны лічаць гэты твор варты падачы пад лейблам "Зроблена ў Беларусі". Зважаючы на гэтыя чыннікі, ідэйныя натхняльнікі пастаноўкі прынялі рашэнне звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай аказаць падтрымку са боку дзяржавы. "Мы спадзяемся, што нам дадуць магчымасць папрацаваць у беларускіх гарадах. Акрамя таго, мы хочам зрабіць "Прарок" візітнай карткай Беларусі, каб падаваць яго менавіта як беларускі прадукт у розных краінах. Бо ў пастаноўцы задзейнічаныя 53 беларускія артысты".

Па словах прадзюсара мюзіклу, калі фінансавай падтрымкі аказана не будзе, "Прарок" змушаны будзе з'ехаць з краіны, бо "выжываць ён зможа толькі ў Расіі", дзе ёсць вялікая цікавасць да пастаноўкі. Акрамя таго там атрымала шырокае распаўсюджванне прыцягненне ў якасці спонсараў розных кампаній. Арганізатары мюзікла накіравалі 20 лістоў буйным прадпрыемствам Беларусі, аднак Вадзім Таўпянец не стаў удакладняць дэталі гэтага кроку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі