Арт-Сядзіба адзначыла сваё 7-годдзе буйным канцэртам. ФОТА
19 снежня ў мінскім клубе “Брюгге” адбылася святочная імпрэза з нагоды Дня нараджэння аднаго з самых вядомых культурных праектаў краіны.
У святочным канцэрце “Арт-Сядзібы” бралі ўдзел гурты Amaroka, The Superbullz і Akute, сольна выступілі Алесь Лютыч і Яўген Змушка. З віншаваннямі выступалі людзі, якія так ці інакш ўдзельнічалі ў жыцці арганізацыі. Сярод іх быў Пётр Клюеў, які цяпер з’ўляецца ўдзельнікам знакамітага гурта ЛСП.
Валанцёры “Арт-Сядзібы” арганізоўвалі шматлікія культурныя і музычныя акцыі, а таксама ўдзельнічалі ў правядзенні святочнага канцэрта, прысвечанага 100-годдзю БНР.