Арына Сабаленка ў Сіднэі прайграла восьмай ракетцы свету

Арына Сабаленка ў Сіднэі прайграла восьмай ракетцы свету

На тэнісным турніры ў аўстралійскім Сіднэі першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выбыла ўжо ў першым крузе адзіночнага разраду, піша tut.by.

На старце спаборніцтваў Сабаленка (11е месца ў рэйтынгу WTA) сустракалася з восьмай ракеткай планета Петрай Квітавай з Чэхіі. Наша суайчынніца саступіла саперніцы ў двух сэтах — 1:6, 5:7. Матч працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін.

У перапынку пасля першага сэта Сабаленка паскардзілася на сонца, якое сляпіла яе пры падачы мяча. У выніку першую партыю чэшка выйграла ўсяго за 23 хвіліны.

У другім сэце беларуска спярша выйгравала (3:1), але ўсё ж саступіла Квітавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі