Аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў у аварыю ў Балгарыі (фота)

Як паведамляе сайт charter97.org са спасылкай на прэс-службу МУС Балгарыі, дзеці не пацярпелі. Балгарскі кіроўца быў дастаўлены ў лякарню для медыцынскага абследавання.

Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што аўтобус рухаўся на невялікай хуткасці і з'ехаў у кювет. Паводле папярэдняй інфармацыі, у 48-гадовага кіроўцы здарыўся інсульт і ён вывернуў стырно аўтобуса направа, пасля чаго аўтобус скаціўся ў кювет. Дзверы былі заблакаваныя і дзяцей давялося эвакуяваць праз багажнае аддзяленне і дзверы кіроўцы. Эвакуацыя доўжылася 20 хвілін. Дзеці перапалохаліся, але абышліся толькі лёгкімі ўдарамі.

На месцы аварыі працавалі тры машыны хуткай дапамогі, пажарная каманда і каманда грамадзянскай абароны.

Да прыбыцця запаснога аўтобуса дзеці былі размешчаныя ў прыдарожнай кавярні, дзе пераночылі і адправіліся дадому сёння раніцай. Беларуская група (56 дзяцей) вярталася з адпачынку ў горадзе Кітэне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі