Праз што польскі банк Santander абмежаваў беларусам рахункі?

Santander

Santander / telepolis.pl

Польскі банк Santander, які пачаў абмяжоўваць беларусам рахункі, робіць гэта не ў вынікі патрабавання ўладаў Польшчы ці дзеяння нейкіх санкцый. Пра гэта прадстаўнікі польскіх уладаў паведамілі намесніку кіраўніцы АПК Паўлу Латушку.

"З ліста ад Камісіі фінансавага нагляду Польшчы вынікае, што дзеянні банка не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў ці еўрапейскімі санкцыямі. Рашэнні аб дадатковых патрабаваннях з боку банка да кліентаў былі прынятыя выключна самім банкам. Як растлумачылі ў Камісіі, такія рашэнні залежаць ад шматлікіх фактараў, заснаваных на прынцыпах кіравання рызыкамі", — паведамілі ў Аб'яднаным Пераходным кабінеце.

Беларускія кліенты могуць паскардзіцца на гэтыя дзеянні і ў сам банк, і фінансаваму абмудсмену, а таксама няўрадавым арганізацыям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі