Айцу Фёдару прапаноўваюць стаць сенатарам, а ён вагаецца
Айцец Фёдар Поўны, які вылучаны кандыдатам у члены Савета Рэспублікі, мяркуе, што не гатовы быць сенатарам. Тым не менш, каб зарэгістравацца кандыдатам, яму неабходна атрымаць бласлаўленне ад царквы.
Фёдар Поўны: “Я не прымаў рашэння аб вылучэнні кандыдатам. Такое рашэнне прымаў горад (Мінскі гарсавет – заўв. ЕРБ), які мяне вылучыў. Я яшчэ сваё слова павінен сказаць. Гэта першае. Другое, павінен найперш атрымаць бласлаўленне кіраўніцтва нашай царквы. Аднак я лічу, што пакуль не гатовы да такіх крокаў. Таму я не думаю, што з майго боку будзе станоўчае рашэнне”.
У раздзеле “Царква і дзяржава” Асноў сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы пералічваюцца галіны, у якіх “святары і кананічныя царкоўныя структуры не могуць дапамагаць дзяржаве, супрацоўнічаць з ёй”. Адзін з пунктаў - “палітычная барацьба, перадвыбарная агітацыя, кампаніі ў падтрымку тых або іншых палітычных партый, грамадскіх і палітычных лідэраў”. Аднак айцец Фёдар лічыць, што членства ў Савеце Рэспублікі - гэта не палітыка.
Фёдар Поўны: “Усё ж такі гэта не палітычнае, што тычыцца верхняй палаты парламента, гэта ў большай ступені Савет. Таму тут крыху іншая сітуацыя”.
Нагадаем, рэгістрацыя кандыдатаў у Савет Рэспублікі пачалася 16 верасня і працягнецца да 20 верасня. Выбірае сенатараў не насельніцтва, а дэпутаты мясцовых Саветаў. Іх пасяджэнні пройдуць з 21 верасня да 10 кастрычніка. У верхнюю палату ўваходзіць 64 чалавекі, 8 з іх прызначае кіраўнік дзяржавы.