Азаранка за кар'еру зарабіла $33,7 млн — шосты вынік сярод тэнісістак
Беларуска Вікторыя Азаранка займае шостае месца сярод тэнісістак свету па колькасці заробленых за кар'еру грошай. У яе 33,7 млн долараў. Лідыруе амерыканка Серэна Уільямс — 94,5 млн долараў.
Азаранка 32 гады. Яна — алімпійская чэмпіёнка 2012 года (разам з Максімам Мірным у міксце). У 2012-2013 гадах была першай ракеткай свету, цяпер займае у сусветным рэйтынгу 27-е месца.
Leo stories to warm your heart #BNPPO21 | @vika7 pic.twitter.com/nxr6bgXRIb
— BNP Paribas Open (@BNPPARIBASOPEN) October 14, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.