Б-190, ёдыд калію: якімі таблеткамі ратавацца ад наступстваў ядзернага ўдару

Выбух ядзернага зарада магутнасцю 23 кілатоны / alamy.com
Выбух ядзернага зарада магутнасцю 23 кілатоны / alamy.com

Ядзерны выбух суправаджаецца выкідам небяспечных для жыцця прадуктаў ядзернага распаду, у тым ліку радыеактыўнага ёду. Ёсць меркаванне, што мінімізаваць негатыўныя наступствы ад яго назапашвання ў шчытападобнай залозе можна выкарыстоўваючы звыклы ёд з аптэкі. Але, да прыкладу, украінскае Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што выкарыстанне спіртавога раствору ёду або раствора Люголя неэфектыўна і толькі нанясе шкоду. Пры гэтым ёсць рэкамендацыі ад экспертаў з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якія не адмаўляюць, што прымяненне стабільнага ёду ў вадкай форме дапушчальна.

Але ў адным спецыялісты згодныя дакладна: на выпадак ядзернай катастрофы лепш мець пад рукой спецыяльныя таблеткі, якія змяшчаюць ёдыд калію. Гэта прэпарат, які прымаюць, каб стварыць ёдавую блакаду шчытападобнай залозы, закрыўшы доступ радыеактыўнаму ёду. Калі вы паспелі і прынялі такую таблетку паводле інструкцыі, то ў такім выпадку рызыка назапашвання радыенуклідаў ёду-131 — а значыць, і парушэння функцыі залозы — значна зніжаецца.
 

Галоўнае — своечасова прыняць

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Адзін з даступных для беларусаў прэпаратаў, якія змяшчаюць калію ёдыд. Гэты — расійскай вытворчасці / "Планета здоровья"

Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што ёдыд калію не трэба прымаць без прызначэння "на ўсялякі выпадак", калі вы не ўпэўненыя, што падпалі (або падпадзяце) пад заражэнне.

"Аптымальны перыяд прыёму стабільнага ёду — ад менш чым 24 гадзіны да і да 2 гадзін пасля меркаванага трапляння радыеактыўнага ёду ў арганізм. Тым не менш мэтазгодна прымаць ёдыд калію аж да 8 гадзін пасля меркаванага ўнутранага апраменьвання. Прыём ёдыду калію па заканчэнні 24 гадзін з моманту апраменьвання абароны ўжо не забяспечвае",нагадваюць спецыялісты СААЗ.

Дазаванне гэтага прэпарата не аднолькавае для ўсіх! У інструкцыі да таблетак пазначана, што пры пагрозе трапляння ў арганізм радыеактыўнага ёду дарослым прызначаюць па 125 мг ёдыду калію 1 раз на дзень. Але лепш не разлічваць на авось, а загадзя звярнуцца да лекара і ўдакладніць на будучыню інфармацыю пра частату прымянення і дазаванне зыходзячы з асаблівасцяў вашага арганізма.

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Нямецкі "Ёдбаланс", які змяшчае калію ёдыд / "Планета здоровья"

Эксперты "Зялёнага партала" дадаюць, што пры пагрозе радыяцыйнага заражэння дазавання ёдыду калію для немаўлят да аднаго месяца складае 16 мг. Для дзяцей ад аднаго месяца да трох гадоў — 32 мг, ад трох да дванаццаці гадоў — 62,5 мг. Не рэкамендуецца піць гэты прэпарат тым, каму больш за сорак гадоў, у каго выдаленая шчытападобная залоза ці ёсць яе гіперфункцыя.

Нам удалося знайсці ў беларускіх аптэках таблеткі з ёдыдам калію. Праўда, дазаванне ў адной таблетцы ў разы меншае, чым рэкамендуецца прыняць пры надзвычайнай сітуацыі. Цана за адну ўпакоўку вагаецца ад 4,20 да 23,87 рубля. Выбраць можна нямецкія "Ёдбаланс", "Ёдамарын" або расійскі "Вітамір".

Акрамя ёду-131, яшчэ адзін радыенуклід уяўляе для чалавека не меншую небяспеку. Гэта цэзій-137, перыяд паўраспаду якога доўжыцца каля трыццаці гадоў. Але і для яго вывядзення прыдумалі радыепратэктары, такія як расійскі "Ферацын" або нямецкі Radiogardase. Яны сарбуюць цэзій унутры арганізма і не даюць усмоктвацца ў кроў. У выніку амаль усё шкоднае рэчыва наўпрост выходзіць праз страўнікава-кішачны тракт не затрымліваючыся. Ні "Ферацыну", ні Radiogardase у аптэках Беларусі мы не выявілі.

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Нямецкі радыепратэктар Radiogardase / kpic.com

Абарона ад вострага прамянёвага паражэння

Адзін толькі ёдыд калію не ўратуе вас ад уздзеяння іншых радыеактыўных ізатопаў, якія трапілі ў арганізм. Для таго каб хоць неяк дапамагчы чалавеку знізіць наступствы вострага прамянёвага паражэння, былі распрацаваны радыепратэктары экстраннага прымянення. Самым вядомым радыеахоўным сродкам з'яўляецца "Цыстамін". Два малінавыя тубусы з савецкай аптэчкі АІ-2 у гняздзе №4 — так-так, гэта ён.

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Аптэчка АІ-2 / vk.com/@usdz78

На змену прызнанай небяспечнай і знятай з вытворчасці АІ-2 даўно прыйшла цывільная аптэчка АІ-4. Яе камплектуюць больш сучасным экстранным радыепратэктарам Б-190. Заяўлена, што радыеахоўнае змесціва ружовага пенала павінна прымацца за 15–20 хвілін да меркаванага апраменьвання.

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Б-190 у аптэчцы АІ-4 у ружовым цюбіку ў гняздзе №4 злева. У белым цюбіку справа ад яго — калію ёдыд / 12454.ru.all.biz

Такі самы прэпарат прадаецца асобна ў заводскай папяровай упакоўцы. Яго вытворцы запэўніваюць, што ён на цяперашні момант ёсць самым эфектыўным радыепратэктарам у свеце і забяспечвае захаванне жыцця ў 90% выпадкаў пры атрыманні абсалютна смяротнай дозы апраменьвання.

Б-190, йодид калия: какими таблетками спасаться от последствий ядерного удара
Б-190 для спецпрызначэння / medvisor.ru

Радыеахоўных таблетак Б-190 у беларускіх інтэрнэт-крамах мы не знайшлі. АІ-4, якая змяшчае радыепратэктар, ледзь знайшлася на адным сайце, і то купіць яе можна па папярэднім заказе праз пасярэдніка. І аптэчкі АІ-4, і таблеткі Б-190 вырабляюцца ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі