Бацькі папрасілі настаўнікаў пагаварыць пра выбары, тыя адмовіліся

Бацькі папрасілі настаўнікаў пагаварыць пра выбары, тыя адмовіліся

Бацькі вучняў з мінскай школы №95 папрасілі настаўнікаў, якія ўваходзілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, і дырэктара школы, які ўзначальваў тэрытарыяльную камісію, сустрэцца з імі "для абмеркавання іх працы падчас выбараў".

Справа ў тым, што ў школе працавала два ўчастка. На адным перамагла Святлана Ціханоўская, а на другім незалежным назіральнікам не далі нават магчымасці азнаёміцца з пратаколам. Вось бацькам і стала цікава, як такое магло атрымацца.

Бацькі папрасілі настаўнікаў пагаварыць пра выбары, тыя адмовіліся

Але дырэктар чамусьці адмовіўся ад сустрэчы. Для гэтага была вынайдзеная мудрагелістая бюракратычная фармулёўка "не ўваходзіць у кампетэнцыю не ўпаўнаважаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь асобаў".

Бацькі папрасілі настаўнікаў пагаварыць пра выбары, тыя адмовіліся

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі