"Bar 100 hod BNR" — не фэйк. Бар з такой назвай сапраўды адкрыецца ў Мінску

"Bar 100 hod BNR" —  не фэйк. Бар з такой назвай сапраўды адкрыецца ў Мінску

Архітэктар Іван Кавальчук на выхадных апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэндары новага бара з гучнай назвай "Bar 100 hod BNR". Яго мусяць адкрыць замест кавярні ля крамы "Домашний" на праспекце Незалежнасці, 53у Мінску. Але, піша Кавальчук, да 100-годдзя БНР бар наўрад ці адкрыецца. 

"Bar 100 hod BNR" —  не фэйк. Бар з такой назвай сапраўды адкрыецца ў Мінску
Скрыншот узяты з сайта koko.by

У размове з Еўрарадыё дызайнер пацвярджае, што гэта не фэйк, як многія пачалі пісаць у сацыяльных сетках і ў СМІ:


"Гэта не зман. Ён будзе адкрыты. Я шкадую, што гэта анансаваў, бо хайп пераўзыходзіць працу".


Іван Кавальчук не выключае, што бар з такой назвай могуць не дазволіць. Але кажа, што тэматыка ўстановы ўсё адно застанецца. Калі пачнуцца мантажныя працы, дызайнер не прызнаецца. Маўляў, кіраўніцтва забараніла яму пра гэта гаварыць. Але ў краме "Домашний" на Незалежнасці, 53, якая працуе, як заўсёды, чуткі пра хуткае закрыццё абвяргаюць:


"Дзе вы такое прачыталі? Нікому не верце, нас ніхто не зачыняе".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі