Баскетбалістка Анастасія Верамеенка ўсё ж вернецца ў зборную
Беларуская цэнтравая Анастасія Верамеенка распавяла, што ўжо ў лістападзе плануе вярнуцца ў нацыянальную зборную. 30-гадовая баскетбалістка зрабіла паўзу ў кар'еры і збіралася скончыць выступаць за зборную краіны. Але ўсё ж вырашыла вярнуцца. Адзіная ўмова — калі ўсё будзе добра са здароўем.
"Спадзяюся, што наша нацыянальная каманда перажывае перыяд адраджэння, — цытуе баскетбалістку "Прессбол". — Хочацца, каб з'яўлялася паболей новых асобаў. Хочацца, каб высакарослыя дзяўчынкі падцягваліся і паступова замянялі нас".
Як бачыце, думкі пра завяршэнне кар'еры не пакідаюць Анастасію Верамеенка. Але яна ўсё ж яшчэ пагуляе за Беларусь.