Баскетбалісткі зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы прайгралі камандзе Турцыі

Баскетбалісткі зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы прайгралі камандзе Турцыі

Заключны матч папярэдняга этапу чэмпіянату Еўропы скончыўся паразай для жаночай зборнай Беларусі па баскетболе.

У чэшскім Градзец-Кралаве беларускі 19 чэрвеня сустракаліся з камандай Турцыі. Турчанкі святкавалі перамогу з лікам 88:74 (20:14, 27:13, 19:11, 22:26). Найлепшы вынік у нашай зборнай паказала Алекс Бэнтлі, якая набрала 15 ачкоў, адзначае БЕЛТА

Перад гэтым нашы суайчынніцы прайгралі італьянкам — 60:80 і славачкам — 59:68. Цяпер каманда Наталлі Трафімавай адправіцца дадому, заняўшы 4-е месца ў групе В.

Турэцкія баскетбалісткі занялі ў гэтым квартэце першае месца і выйшлі адразу ў чвэрцьфінал. Каманды Італіі ды Славакіі згуляюць у 1/8 фіналу кантынентальнага першынства. 

З іншых папярэдніх груп пуцёўкі ў плэй-оф заваявалі зборныя Іспаніі, Венгрыі, Украіны, Францыі, Бельгіі ды Латвіі. Астатнія ўдзельнікі плэй-оф вызначацца сёння ўвечары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі