Баскетбалісты "Цмокаў" дзясяты раз выйгралі Кубак Беларусі

Баскетбалісты "Цмокаў" дзясяты раз выйгралі Кубак Беларусі

Дзясяты раз уладальнікамі Кубка Беларусі стаў баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск".

Вырашальны матч адбыўся 3 кастрычніка ў Віцебску. За званне чэмпіёна краіны "Цмокі" змагаліся з магілёўскім "Барысфенам". 

Першая палова гульні склалася на карысць магілёскай каманды. Аднак потым мінчукі ўзялі рэванш і завяршылі сустрэчу перамогай з лікам 92:82. Самым карысным гульцом матчу ў складзе пераможцаў стаў Віталь Лютыч, у якога 26 набраных ачкоў і 6 падбораў.

Трэцяе месца заваявалі баскетбалісты клуба "Гродна-93". Яны выйгралі ў "Рубона" з лікам 93:80.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі