Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі венгерскаму "Сольнаку"

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі венгерскаму "Сольнаку"

Баскетбалісты клуба "Цмокi-Мiнск" другі раз запар прайгралі ў другім групавым этапе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа.

10 студзеня беларускія спартоўцы выступалі ў гасцях у венгерскага "Сольнака". Для каманды Аляксандра Круцікава гульня склалася не лепшым чынам, у выніку гаспадары выйгралі з вялікай перавагай — 79:45 (20:10, 23:14, 22:12, 14:9).

Дарэчы, нават самы плённы ў мінчукоў гулец — Дэвід Кравіш набраў толькі сем ачкоў.

Нагадаем, што ў першым матчы этапа "Цмокі-Мінск" саступілі дома дацкаму клубу "Бакен Беарз" — 85:86.

Наступны матч у групе К каманда правядзе 17 студзеня на выездзе супраць чарнагорскага "Морнара".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі