БАТЭ і "Шахцёр" — аўтсайдэры чэмпіянату Беларусі па футболе
БАТЭ і "Шахцёр" — аўтсайдэры чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Яны прайгралі свае стартавыя матчы. Вось такі сенсацыйны пачатак адзінага ў Еўропе дзейнага футбольнага першынства.
БАТЭ прайграў у сталіцы "Энергетыку-БДУ" — 1:3, два галы запісаў на свой рахунак легіянер з Узбекістана Джасурбек Яхшыбоеў. А першы гол чэмпіянату ў яго выкананні аказаўся сапраўдным шэдэўрам.
"Шахцёр" і "Тарпеда-БелАЗ" ужо фактычна пагадзіліся на нічыю 0:0, калі ў першую даданую да асноўнага часу хвіліну легіянер з Бразіліі Габрыэль Рамас у контратацы забіў гол-прыгажун. Жодзінцы ўзялі рэванш за два нядаўнія паражэнні ад гарнякоў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі.
Матчы 1-га тура працягнуцца ў пятніцу. Брэсцкае "Дынама" прыме "Смалявічы" (пачатак а 18-й гадзіне), а мінскае "Дынама" — брэсцкі "Рух" (20:00).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.