БАТЭ паведаміў пра сыход двух футбалістаў
БАТЭ паведаміў пра сыход двух футбалістаў. Гэта — Захар Волкаў і Максім Валадзько.
Кантракт 29-гадовага Валадзько "спынены па пагадненні бакоў". Абаронца выступаў за каманду з 2009 года з перапынкамі, правёў 248 матчаў, забіў 14 галоў. Удзельнічаў у матчах БАТЭ у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Максім Валадзько быў футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кантракт 24-гадовага Волкава з БАТЭ, разлічаны да канца 2023 года, не спынены. Яго аддалі ў арэнду расійскаму клубу "Хімкі" (раней ён ужо быў там у арэндзе), які можа выкупіць абаронцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.