БАТЭ шукае праз банк вакансій трох футбалістаў
БАТЭ шукае праз агульнарэспубліканскі банк вакансій трох футбалістаў. Кандыдатам абяцаюць заробак ад 2 тысяч рублёў.
"Тыпічны Барысаў" жартуе: "Стаміліся атрымліваць капейкі на сваёй працы? Дзеля добрага заробку даводзіцца кожную раніцу ездзіць за трыдзевяць зямель? Выхад ёсць!".
Праўда, значную частку патэнцыйных навічкоў спыняе патрабаванне наяўнасці досведу гульні ў еўрапейскіх клубах.
Галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксей Бага ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 5" кажа, што клуб "у пошуку". "І калі насупраць БАТЭ у радку трансферных набыткаў пуста, гэта ні пра што не гаворыць", — адзначыў Бага. Ён звярнуў увагу на тое, што БАТЭ зарабіў на продажу ў "Црвена Звезду" Мірка Іваніча. Сербскім клубам выплачана "дастаткова сур'ёзная сума" (па неафіцыйнай інфармацыі, 1,3 млн еўра).