БАТЭ скараціў адставанне ад "Шахцёра"
БАТЭ скараціў адставанне ад "Шахцёра" да 5 ачкоў. Барысаўчане атрымалі чарговую перамогу ў матчы чэмпіянату Беларусі (над "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0), а гарнякі ўпершыню страцілі ачкі (нічыя з брэсцкім "Дынама" — 1:1).
Пасля 14 матчаў у "Шахцёра" 40 ачкоў, у БАТЭ — 35, на трэцім месцы "Рух", які пасля перамогі над "Слуцкам" (1:0) набраў 28 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.