БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 25 ліпеня на "Барысаў-Арэне" пройдзе першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда. Каманда Аляксея Багі прыме фінскі ХІК. Матч пачнецца а 20-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У Хельсінкі каманды згуляюць 1 жніўня. У выпадку, калі барысаўчане пройдуць ХІК, іх сапернікам у 3-м раўндзе будзе пераможца пары "Карабах" (Азербайджан) — "Кукесі" (Албанія).

Для Багі сённяшні паядынак — першы матч у еўракубках у якасці галоўнага трэнера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі