БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый выйграў у батумскага "Дынама" — 1:0
У матчы кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый БАТЭ на выездзе выйграў у батумскага "Дынама" — 1:0. Адзіны гол у матчы забіў Павел Няхайчык на 83-й хвіліне.
Пасля забітага гола футбаліст пабег да беларускіх заўзятараў, якія прынеслі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.
Іншым беларускім клубам у другім адборачным раўндзе Лігі канферэнцый сёння пашанцавала менш.
"Тарпеда-БелАЗ" у сустрэчы з "Капенгагенам" прайграла з разгромным лікам 1:4.
А брэсцкае "Дынама" прайграла пльзеньскай "Вікторыі" — 1:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.