БАТЭ згуляў унічыю з СІКам, але праходзіць далей
У аўторак, 19 ліпеня, барысаўскі клуб БАТЭ згуляў унічыю з фінскім СІКам з лікам 2:2 і выйшаў у трэці, перадапошні, кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.
Гульня ладзілася на стадыёне Сейняёкі ў Фінляндыі ў межах другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Гэта быў матч у адказ. Першая сустрэча, якая адбылася ў Барысаве 12 ліпеня, скончылася перамогай беларускага клуба з лікам 2:0.
Першы мяч у фінскія вароты забіў Аляксандр Карніцкі на 15-ай хвіліне, на 29-ай Аляксей Рыас накіраваў магутным ударам мяч у дальні кут фінскіх варотаў.
Фінская каманда адказала ўжо на 44-ай хвіліне — амаль у пустыя вароты гол забіў Нгекам. Другі мяч у вароты БАТЭ забіў Рыскі на 61-ай хвіліне.
Всех с проходом в следующий раунд!!!#СИКБАТЭ 2:2 ⚽⚽ pic.twitter.com/Zm4g1fJEcq
— FC BATE Borisov (@FCBATE) 19 июля 2016 г.