Байдэн: мы арыштуем апартаменты, яхты і рахункі расійскіх алігархаў
ЗША пагражаюць арыштаваць у расійскіх алігархаў маёмасць у краіне. Прэзідэнт Джо Байдэн анансаваў гэта ў сваім выступе для Кангрэса:
"Мы далучаемся да еўрапейскіх саюзнікаў, каб знайсці і канфіскаваць іх [алігархаў] яхты, іх шыкоўныя апартаменты, іх прыватныя самалёты. Мы прыйдзем па вашыя незаконныя прыбыткі", — заявіў ён.
Раней ідэю канфіскаваць у алігархаў маёмасць выказала Францыя.
Звяртаючыся да ўкраінцаў, Байдэн заявіў, што яны натхняюць свет. "Так, мы, ЗША, стаім поплеч з украінскім народам. Мы ведаем ўрокі гісторыі: калі дыктатара не спыніць, ён ідзе наперад", — падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт. Ён дадаў, што ЗША падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе за свабоду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.