Байдэн: новыя санкцыі закрануць дзяржкарпарацыі і экспарт тэхналогій у Расію
ЗША ўводзяць сур'ёзныя санкцыі супраць Расіі за напад на Украіну. Гаворка ідзе пра санкцыі ў дачыненні да буйных банкаў, замарозку актываў, забарону на доступ да фінансавых інструментаў, персанальных санкцыя супраць прадстаўнікоў пуцінскай эліты і іх сем'яў. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Па яго словах, санкцыі будуць уведзеныя цэлым шэрагам краін, якія агулам маюць больш за палову сусветнай эканомікі.
Канкрэтны санкцыйны спіс будзе апублікаваны крыху пазней. Чакаецца, што ў яго ўвойдуць чатыры асноўныя банкі, дзяржаўныя карпарацыі, абмежаванні экспарту тэхналогій і фінансавых інструментаў, замарозка актываў расійскіх палітыкаў і алігархаў.
Адключаць Расію ад SWIFT пакуль не будуць. "Санкцыі, якія мы прапануем супраць расійскіх банкаў, маюць такія ж наступствы, як адключэнне ад SWIFT. Але заўсёды такі варыянт застаецца", — патлумачыў прэзідэнт ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.