Байдэн падпісаў мемарандум аб выдзяленні Украіне пакета дапамогі на $550 млн

Байдэн падпісаў мемарандум аб выдзяленні Украіне пакета дапамогі на $550 млн

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў мемарандум аб выдзяленні Украіне чарговага пакета дапамогі на $550 млн (гэта ўжо 17-ы пакет вайсковай дапамогі). Раней гэта анансаваў Пентагон. Адзначалася, што пакет уключае "дадатковыя боепрыпасы для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм (HIMARS)", каб задаволіць "патрэбы на полі боя", якія ўзрастаюць. Гэта будуць не толькі ракеты для HIMARS, але і 75 тысяч снарадаў для 155-міліметровых гаўбіц М777.

Дзякуючы заходнім рэактыўным сістэмам залпавага агню ўкраінскае войска ў ліпені здолела нанесці значныя страты тылавым камунікацыям расіян, былі знішчаныя дзясяткі складоў і камандных пунктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі